Пра каледж
Аднымі з галоўных мэтаў Тэалагічнага каледжа ў Гродне з'яўляюцца: умацаванне веры, паглыбленне рэлігійных ведаў і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.
Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, літургіі, кананічным праве, патралогіі, сямейнай этыцы, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі), псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-Каталіцкага Касцёла.
